Сёння вучні 8 і 9 класаў нашага ўстановы адукацыі адправіліся ў незвычайнае віртуальнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і мовы нашай Бацькаўшчыны.
Падчас пазнавальнай гульні ўдзельнікі праверылі, наколькі добра яны ведаюць родную краіну: адказвалі на пытанні пра славутыя мясціны Беларусі; успаміналі вядомых пісьменнікаў і гістарычныя падзеі; пазнавалі беларускія словы і іх значэнне.

Мерапрыемства атрымалася не толькі пазнавальным, але і захапляльным. Вучні з задавальненнем адкрывалі для сябе новыя факты пра родны край і пераконваліся, што Беларусь — сапраўды цікавая і непаўторная краіна.